Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

Дата: 21 февраля в 16:18, Обновлено 21 февраля в 17:11
24 просмотра

          Весела, цікава і займальна прайшоў дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе.

      Інтэрактыўная сустрэча выхаванцаў, педагогаў і работнікаў установы дашкольнай адукацыі "Слоўца за цукерку" узбадзёрыла ўсіх! Каб паказаць, што беларуская мова па-свойму багатая, прыгожая, непаўторная,  прайшла акцыя “Для мяне  беларуская  мова – гэта…”

    У старэйшых групах прайшоў турнір знаўцаў "У падарожжа па Беларусі". Каманды "Бусляняты" і "Бульбашы" ведаюць, як яшчэ можна назваць нашу Радзіму, які народ пражывае на тэрыторыі нашай рэспублікі. Разгадвалі беларускія загадкі. Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.

     Выхаванцы сярэдніх груп наведалі этнаграфічны пакой "Беларуская хатка", дзе педагогі пазнаёмілі іх з беларускім  бытам.

      Малодшыя выхаванцы знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі,  гулялі у беларускія народныя гульні.

      Дзень прайшоў насычана і цікава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.