Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове.
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
У нас кожны чацвер беларускамоўны дзень у сярэдніх і старэйшых групах. Выконваючы гэтую традыцыю, усе заняткі ў гэтых групах праводзяцца толькі на беларускай мове.
Паважаныя бацькі!
Кожны чацвер ў нашым дзіцячым садку -
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ.
У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы,
стараемся выкарыстоўваць у зносінах
як мага больш беларускіх слоў.
Калі ласка, прыходзячы раніцай у яслі-сад, скажыце
"Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!"
Давайце будзем разам далучаць нашых дзетак да беларускай мовы, такой прыгожай і непаўторнай!