Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Далучэнне дзяцей да роднай мовы

Дата: 21 апреля 2019 в 22:50, Обновлено 30 декабря 2022 в 14:20

                                            «Прыгажосць беларускай мовы»     

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў.

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. 

Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі;

яна цеплая, як матуліна пяшчота!

       ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

    Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

         Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове:

- паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці, пачынаючы з малодшага ўзросту (слуханне беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, правядзенне беларускіх гульняў);

- пачынаючы з сярэдняй групы (4 гады) у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін;

- праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, Дню беларускага пісьменства, беларускай культуры і інш.;

- у адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, інсцэніроўкі,  гульні-драматызацыі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы;

- ствараецца адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе: куткі  беларускай культуры, кніжныя выставы творай айчыннай літаратуры і інш.;

- павышаецца прафесійны ўзроўнь педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя;

- створана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах;

- з мэтай ўдасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасціва ўстановах дашкольнай адукацыі правядзяцца Дні беларускай мовы.

    Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнiкам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.